СІТАПАДО́БНЫЯ ТРУ́БКІ,
праводныя элементы лубу. (флаэмы) голанасенных і кветкавых раслін. Утвараюцца з пракамбію і камбію. У кветкавых раслін С.т. — аднарадныя цяжы злучаных канцамі цыліндрычных жывых бяз’ядзерных клетак. Іх характэрная асаблівасць — папярочныя перагародкі паміж клеткамі-членікамі, якія маюць шматлікія навылётныя адтуліны (перфарацыі), што нагадваюць сіта (адсюль назва). Праз іх па ўсёй сістэме С.т. злучаецца пратаплазма клетак і праходзяць растворы, багатыя
В.М.Прохараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)